Адкрыццё профільнага аздараўленчага лагера "Сонейка"

01.06.2023

Вось і наступіла доўгачаканае лета!
Яшчэ ўчора дзеці сядзелі за партамі, а ўжо сёння іх дзень пачаўся з лінейкі "Старт экспедыцыі па малой радзіме", якая адзначыла адкрыццё летняга лагера "Сонейка".
Каб знаходжанне ў лагеры было цікавым і бяспечным, выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з правіламі паводзін, а для таго, каб прадухіліць патэнцыйна небяспечныя сітуацыі, была дадзена вучэбная пажарная трывога.
Пачатак лагернай змены супаў з цудоўным святам - Днём абароны дзяцей. Нашы выхаванцы атрымалі ў падарунак ранішнік, які парадаваў насычанай конкурснай праграмай і захапляльнымі эмоцыямі.
У канцы першага дня лагера хвілінка бяспекі "Бяспечныя канікулы" яшчэ раз нагадала дзецям аб важнасці правільных паводзін у час канікулаў.

Яшчэ ў гэтым раздзеле