Апошні званок-2023
25.05.2023Шары, прыгожыя сукенкі, строгія касцюмы і слёзы на вачах. Сёння ў Скірмантаўскай сярэдняй школе прайшло свята Апошняга званка. З самай раніцы школьны двор установы адукацыі напоўніўся радасцю прадчування свята.
Вось і прайшоў вучэбны год. Хутка і неўзаметку, як, зрэшты, і ўсё добрае ў жыцці. Неўзаметку праляцеў час, і вось - 25 мая. Урачысты дзень, поўны асаблівага сэнсу і значэння.
Урачыста павіншавалі выпускнікоў дырэктар школы Жанна Барысаўна Залатар і ганаровы госць - метадыст раённага навучальна-метадычнага кабінета Наталля Анатольеўна Алейнікава. Гучалі пажаданні настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальныя прамовы гасцей і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў. І, вядома ж, наіўныя вершы аб апошнім званку з вуснаў самых маленькіх школьнікаў, з некаторай зайздрасцю глядзяць на выпускнікоў, якія здаюцца такімі дарослымі і самастойнымі.
Звініць апошні званок, адчыняючы дзверы не толькі ў школу, упрыгожаную ў гонар свята, але і ў дарослае жыццё. Пачынаецца апошні для выпускнікоў урок.