На гары Дзяржынскай з'явіўся новы архітэктурны знак "Сцяг Радзімы"

12.05.2023

12 мая 2023 года - знамянальны дзень у гісторыі аграгарадка Скірманава. Сёння на гары Дзяржынскай - найвышэйшым пункце Беларусі - адкрылі новы архітэктурны знак"Сцяг Радзімы". Такі падарунак зрабіла кіраўніцтва раёна дзяржынцам напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. 

Тэрыторыя вакол гары прыкметна змянілася. Тут з'явіліся пешаходныя дарожкі, добраўпарадкаваная стаянка, зялёныя насаджэнні. Сам знак стаў добра прыкметны з усіх бакоў.
Аўтар праекта - дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў, майстар, які вырабіў знак, - скульптар з Фаніпаля Уладзімір Канонік.

Педагогі і навучэнцы Скірмантаўскай школы таксама атрымалі магчымасць дакрануцца да гісторыі. З цікавасцю, хваляваннем і ў той жа час пачуццём гонару за свой родны край хлопцы і дарослыя прыйшлі паглядзець і сфатаграфавацца на фоне новага архітэктурнага знака, які абавязкова стане не толькі візітнай карткай нашай мясцовасці, але і ўсяго раёна.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле