Адзіны ўрок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы"
05.05.2023Напярэдадні свята з мэтай фарміравання ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне для навучэнцаў прайшоў адзіны ўрок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы".
На мерапрыемстве дзецям нагадалі аб храналогіі падзей пачатку вайны, лічбах загінуўшых, якія знаходзіліся ў акупацыі, удзельніках партызанскага руху, знішчаных гарадах і вёсках, героях вайны, расказалі аб земляках-удзельніках баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі важна, што напярэдадні свята дзеці яшчэ раз могуць дакрануцца да гісторыі, усвядоміць важнасць захавання гістарычнай памяці.