Энергагазінспекцыя нагадвае: "Забаронена лоўля рыбы паблізу ліній электраперадачы!"

03.04.2023

І лоўля рыбы можа быць небяспечная!

Пры ажыццяўленні рыбнай лоўлі варта выконваць не толькі Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, але і прадпрымаць неабходныя меры засцярогі. Падыходзячы да паветраных ліній электраперадач любога напружання неабходна пераканацца, што на шляху няма правіслых і абарваных правадоў. Пры іх выяўленні варта арганізаваць ахову месца пашкоджання, усiх папярэдзiць пра небяспеку набліжэння і неадкладна паведаміць аб выяўленні пашкоджання ў энэргаслужбу прадпрыемства або дыспетчару электрасетак. Электратраўматызм найбольш небяспечны сваімі наступствамі і часцяком прыводзіць да смяротных і цяжкіх зыходаў. Чалавек адчувае ўздзеянне электрычнага току ў той момант, калі прадухіліць паражэнне электрычным токам аказваецца практычна немагчымым.

Асабліва небяспечная рыбалка зблізку ЛЭП ва ўмовах навальніцы, пры гэтым вудзільна можа спрацаваць як маланкаадвод.
На жаль, няшчасныя выпадкі на рыбалцы, звязаныя з паражэннем электрычным токам, працягваюць адбывацца.
Так, у перыяд з 2021 па 2023 год у краіне адбылося 3 няшчасныя выпадкі паражэння электрычным токам школьнікаў пры ажыццяўленні рыбнай лоўлі. У выніку двое рабят атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, адно дзіця загінула.
- 22.04.2021 паблізу н.п. Хадасы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці навучэнец 11 класа пры змене месца рыбнай лоўлі ішоў па беразе возера з раскладзенай вудай пры перамяшчэнні праз параснік, паблізу пралёта апор ВЛ-110 кВ, падняў вуду, каб не заблытаць леску, і наблізіўся вудзільнам на недапушчальную адлегласць да ніжняга провада ВЛ-110 кВ, у выніку чаго трапіў пад дзеянне электрычнага току і атрымаў  апёкі 70% цела.

- 06.08.2022 года у в. Шандры Валкавыскага раёна Гродзенскай вобласці вучань 9 класа пры рыбнай лоўлі на беразе возера наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў ВЛ 35 кВ, у выніку чаго трапіў пад дзеянне электрычнага току.

- 28.08.2022 года паблізу в. Кулікі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці вучань 9 класа пры рыбнай лоўлі на меліярацыйным канале наблізіў вудзільна на недапушчальную адлегласць да правадоў ВЛ 10 кВ, у выніку чаго трапіў пад напружанне (загінуў).

 

Дзяржэнерганагляд яшчэ раз заклікае аматараў рыбнай лоўлі не быць бестурботнымі, выконваць патрабаванні папераджальных і забараняльных плакатаў, не рабіць лоўлю рыбы паблізу паветраных ліній электраперадачы!

Памятаеце, вас чакаюць дома!

 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле