Сябруем з Законам! Прававая гадзіна
03.02.20233 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Сябруем з законам» для вучняў пачатковых класаў сумесна з супрацоўнiкамi Скiрмантаўскага Дома культуры была арганізавана аднайменная прававая гадзіна.
Дзеці пазнаёміліся з рознымі аспектамі наступстваў правапарушэнняў, з пункту гледжання закона і з пункту гледжання маралі. Адказалі на пытанні віктарыны, разгледзелі, якія віды адказнасці існуюць для непаўналетніх.
Дзецi актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх прапанаваных ім віктарынах, конкурсах і гульнях. У завяршэнне iм прапанавалi розныя сітуацыi, дзе трэба было вызначыць, што гэта правапарушэнне, правіна або злачынства.
На мерапрыемстве вучнi атрымалі адказы на ўсе іх пытанні. Хочацца спадзявацца, што яны запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх ...