След Афганістана - мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15.02.2023Сёння навучэнцы 7-9 класаў сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якое для іх было арганізавана на базе Скірмантаўскага дома культуры. Разам з навучэнцамі ў мерапрыемстве прымалі ўдзел вайскоўцы в/ч 30151.
34 гады таму апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, штогадзіны падвяргаючыся смяротнай небяспекі, савецкія салдаты захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.
З 1979 па 1989 гады ў Афганістане праходзілі службу больш за 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў, 12 лічацца без вестак прапаўшымі, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні і калецтвы, 718 сталі інвалідамі. Гэта велізарная боль для родных. Гэта незаменныя страты…
Вядучыя Вольга Віктараўна Анпілагава і Нэла Сяргееўна Янкоўская распавялі школьнікам пра тое, для чаго ў Афганістан у далёкім 1979 годзе быў уведзены абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў, і як воіны-афганцы выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Аповяд суправаджаўся паказам дакументальных фільмаў, прэзентацыяй аб воінах-афганцах, ураджэнцаў Дзяржынскага раёна.
Дзеці даведаліся аб тых нялёгкіх днях і цяжкіх баях, праведзеных у Афганскай Рэспубліцы. Школьнікі не толькі з вялікай цікавасцю слухалі, але і задавалі шматлікія пытанні. Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд выставы літаратуры, дзе дзеці змаглі азнаёміцца з кнігамі і дакументальнымі матэрыяламі пра вайну ў Афганістане.