Акцыя "Мой ліст салдату"
25.01.2023З 25 студзеня па 20 лютага 2023 года ў Мінскай вобласці праходзіць акцыя "Мой ліст салдату" ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 85-годдзя Мінскай вобласці. У Год міру і стварэння навучэнцы прымуць актыўны ўдзел у акцыі. Сваё натхненне вучні ўвасобяць "ад рукі" - у любімых і даступных формах: самаробных паштоўках, лістах, малюнках. Гэтыя добрыя пасланні абавязкова знойдуць свайго адрасата.