Сустрэча навучэнцаў з пракурорам

10.02.2023

10 лютага навучэнцы 7-9 класаў разам з навучэнцамі Валмянскай базавай школы сталі ўдзельнікамі сустрэчы з пракурорам Дзяржынскага раёна Уладзімірам Пятровічам Непакупным. 

Навучэнцаў, якія сабраліся ў актавай зале Валмянскай школы, павітала дырэктар школы Ірына Рыгораўна Мігура і прадставіла прысутным гасцей мерапрыемства - пракурора Дзяржынскага раёна Непакупнага Уладзіміра Пятровіча, начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Гапанькову Галіну Уладзіміраўну і Свяцкую Тамару Мікалаеўну, былога непаўналетняга вязня месцаў прымусовага ўтрымання.

Уладзімір Пятровіч правёў кароткі экскурс у гісторыю і расказаў падрастаючаму пакаленню пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З вуснаў пракурора дзеці пачулі не проста некаторыя звесткі аб цяжкім для ўсяго народа мінулым, але і даведаліся, што плануецца правядзенне працэсуальных і іншых дзеянняў, звязаных з выяўленнем месцаў масавых пахаванняў, а таксама па ўсталяванні жывых сведак і пацярпелых ад генацыду, абароне іх правоў і законных інтарэсаў, увекавечанні памяці загінуўшых. Распачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўсталяванне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.

Перад навучэнцамі выступіла Тамара Мікалаеўна Свяцкая, якая паведаміла дзецям пра тое, што нарадзілася ў Германіі, куды ў ліпені 1943 года на прымусовыя работы была сагнаная яе сям'я - бацькі і чацвёра маленькіх братоў, расказала адрывачныя ўспаміны,  што засталіся ў яе, тады яшчэ маленькай дзяўчынкі, пра цяжкі пасляваенны час.

Пасля для навучэнцаў былі арганізаваны прагляд невялікага дакументальнага фільма па ўстамінам Т.М.Свяцкай, строваранага педагогамі і навучэнцамі Валмянскай школы, і  цікавыя экскурсіі: спачатку ў вугалок, прысвечаны генацыду буларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў школьны музей быта Валмянскай школы, а пасля ў Скірмантаўскі краязнаўчы музей.

Усё пачутае і ўбачанае ў гэты дзень было пазнавальным і павучальным для падрастаючага пакалення, і нікога не пакінула абыякавым. 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле