1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

30.11.2022

Штогод 1 снежня ва ўсім свеце праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць ВІЧ-інфекцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам быў заснаваны ў 1988 годзе па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Генеральнай Асамблеі ААН.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заўсёды прысвечаны пэўнай тэме. Тэма гэтага года – "Час для роўнасці". Праз чатыры дзесяцігоддзі барацьбы з ВІЧ, працягвае існаваць няроўнасць у даступнасці тэстаў, лекаў, новых тэхналогій і навуковых дадзеных у краінах Афрыкі і Азіі. Рэспубліка Беларусь нязменна праводзіць актыўную палітыку ў галіне процідзеяння распаўсюджванню ВІЧ. У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой установе аховы здароўя, якая мае працэдурны кабінет. На базе дзяржаўных арганізацый аховы здароўя і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый функцыянуюць кабінеты прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і ананімна-кансультатыўныя пункты, якія прадстаўляюць паслугі па кансультаванні і тэсціраванні на ВІЧ-інфекцыю для ключавых груп насельніцтва. Абследаванне на ВІЧ можна прайсці не толькі ва ўстанове аховы здароўя, але і дома самастойна, купіўшы тэст у аптэцы.

У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ва ўстановах адукацыі ў перыяд з 28.11 па 03.12.2022 арганізоўваюцца інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы, акцыя "Чырвоная стужка", мерапрыемствы з выкарыстаннем інтэрнэт-прасторы, флэш-мобаў, конкурсаў і выстаў работ з дэманстрацыяй асабістага стаўлення да праблемы і прапаноў па павышэнні эфектыўнасці прафілактычных мерапрыемстваў, недапушчэнні стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле