З павагай да энергазберажэння!
11.11.2022З 8 па 11 лістапада ва ўстанове прайшоў шэраг мерапрыемстваў для прыцягнення ўвагі да праблемы энергазберажэння.
Дзень энергазберажэння, які адзначаецца 11 лістапада – гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, пра важнасць выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, пра спосабы энергазберажэння дома і ў школе.
Аб правілах энергазберажэння навучэнцы даведаліся з інфармацыйных і класных гадзін, якія прайшлі ва ўсіх класах, адбылася гульня «Гадзіна кілавата», а таксама конкурс калажоў і малюнкаў «Мы - за энергазберажэнне».
Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню энергазберагальнай і экалагічнай культуры навучэнцаў, ўяўленні аб тым, што важнейшым складальнікам ўстойлівага сацыяльна-экалагічнага развіцця з'яўляецца рацыянальнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў і энергазберагальных тэхналогій.
Клопат аб энергазберажэнні – залог паляпшэння дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.