Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
02.11.2022З нацыянальнай памяці беларусаў ніколі не будуць сцёртыя подзвіг і пакуты нашага народа падчас аднаго з самых жорсткіх і крывавых перыядаў гісторыі - Вялікай Айчыннай вайны. У Год гістарычнай памяці асабліва актуальна казаць пра гэта, шанаваць памяць загінуўшых і цікавіцца сапраўднымі гістарычнымі фактамі.
3 літапада вучням 4 класа разам з іх настаўніцай Тамарай Іванаўнай Каспарэвіч давялося пабываць у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі ў першыя месяцы, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы воіны ў пакутах з фашысцкімі захопнікамі.
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - гэта тое месца, дзе прасыпаецца пачуццё патрыятызму, месца, дзе памятаюць, якім коштам далася беларускаму народу перамога, свабода і незалежнасць, дзе вераць у вышэйшыя духоўныя каштоўнасці і ведаюць, наколькі важна памятаць.
Пабываўшы ў гэтым цікавым і пазнавальным месцы, дзеці адчулі вялікі гонар за свой народ, які перамог у самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайне, задумаліся аб важных рэчах, разважалі і дзяліліся ўражаннямі. Час праляцеў неўзаметку.