"Дарогай песняра" - вечарына да 140-годдзя Я.Коласа
02.11.2022У кожнага народа ёсць паэты, з якіх пачынаецца слава і гонар краіны. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца ЯНКА КУПАЛА і ЯКУБ КОЛАС. Імёны гэтых класікаў заўсёды гучаць побач. Амаль адначасова яны прыйшлі ў літаратуру, раіліся адзін з адным і доўгія гады сябравалі.
У 2022 годзе ўся культурная грамадскасць Беларусі адзначае 140-гадовы юбілей выдатных класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.
2 лістапада, напярэдадні дня нараджэння Якуба Коласа, была арганізавана вечарына "Дарогай песняра". У ёй прынялі ўдзел вучні, настаўнікі і самыя актыўныя чытачы сельскай бібліятэкі. На мерапрыемстве ўсе прысутныя бліжэй пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я.Коласа. Вучні дэкламавалі свае любімыя вершы, слухалі песні на вершы песняра, глядзелі фільм пра яго творчы і жыццёвы шлях. Час, адведзены на ўдзел у вечарыне, прайшоў з сэнсам і карысцю.