Турпаход аднаго дня

31.10.2022

З чаго пачынаецца выхаванне патрыятызму? З далучэння дзяцей і моладзі да культурнай і гістарычнай спадчыны свайго народа!
З чаго пачынаецца будучы паход на некалькі дзён? З невялікіх падарожжаў па роднай Беларусі!
У першы дзень школьных канікул навучэнцы ўстановы пад кіраўніцтвам настаўнікаў Уладзіміра Леанідавіча Ляўковіча і Ларысы Мікалаеўны Ляўковіч выйшлі ў падарожжа па маршруту "Скірмантава-Вертнікі-Скірмантава".
Пешыя пераходы, прывалы, сумесная праца каля помніка загінулым у гады вайны, адпрацоўка навыкаў па распальванні вогнішча, калектыўныя пасядзелкі - ўсё гэта дало магчымасць дзецям пашырыць культурны кругагляд, палюбавацца цудоўнымі краявідамі, умацаваць сваё здароўе і набыць карысныя турысцкія веды і ўменні.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле