Навучэнцы пачатковых класаў наведалі школьны музей
21.10.2022Сёння навучэнцы 2-4 класаў наведалі экспазіцыю, прысвечаную памяці ахвяр генацыду беларускага народа.
Загадчыца музея Вольга Віктараўна Анпілогава дэталёва спынілася на самым сумным моманце ў гісторыі нашай краіны, распавёўшы аб тых пакутах, якія зведаў наш народ падчас вайны. І аб трагічным лёсе весцы Скірмантава, якая была спалена у ліпені 43-га.
На дыяраме дзеці ўбачылі, як выглядала наша вёска да трагічнай падзеі – 38 дамоў. Так і ўяўляецца, як жылі, працавалі і вырошчвалі хлеб, клапаціліся адзін пра аднаго людзі. Мясцовыя давалі прытулак уцекачам з Мінскага гета, дапамагалі партызанам. За што і паплаціліся. Паводле розных ацэнак, гітлераўцы жыўцом спалілі ад 144 да 162 чалавек. Па горкаму катынскім сцэнары.