Раённы бацькоўскі сход
21.10.2022Сёння законныя прадстаўнікі навучэнцаў установы прынялі ўдзел у раённым бацькоўскім сходзе на тэму "Прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў: "НЕ" - алкаголю!"НЕ" - наркотыкам! "НЕ" - злачынствам і правапарушэнням!". Сход прайшоў у дыстанцыйным фармаце.
Перад бацькамі выступілі начальнік АДАІ Дзяржынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Гардзевіч Андрэй Леанідавіч, старшы ўчастковы інспектар ІСН Ткачоў Аляксандр Яўгенавіч, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Шышко Аляксей Аляксандравіч, урач псіхіятр-нарколаг Фралоў Кірыл Дзмітрыевіч.
У мерапрыемстве таксама прымала ўдзел начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Гапанькова. Яна акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў сходу на тым, што і бацькам, і педагогам неабходна цесна ўзаемадзейнічаць у выхаванні дзяцей, знаходзіць аптымальныя шляхі вырашэння ўзнікаючых у падрастаючага пакалення праблем. У ходзе работы былі асветлены пытанні прафілактыкі дэструктыўнага і супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, наркагандлю і наркаспажывання, суіцыдальных паводзін падлеткаў, злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, бяспекі на аўтамабільных дарогах і чыгунцы, пажарнай бяспекі.