Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!»
17.10.2022З 17 кастрычніка па 2 лістапада 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд «За бяспеку разам!».
Акцэнт пры рэалізацыі прафілактычнага мерапрыемства робіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай працы па захаванню правіл пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
РАТАВАЛЬНІКІ ЗАКЛІКАЮЦЬ:
Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У выпадку іх адсутнасці усталюйце прыборы ў жылых памяшканнях домаўладанні (кватэры). У перыяд ацяпляльнага сезона кантралюйце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі.
Не забывайце пра родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках. Наведайце састарэлых бацькоў. Праверце, як яны падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона.
Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.
Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
па матэрыялах сайта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспубліка Беларусь