Кіналекторый
10.10.2022Як цяжка было б жыць на свеце, калі б людзі не ўмелі дараваць і забываць. Такая ўласцівасць нашай душы - з часам негатыўныя ўспаміны і перажыванні выцясняюцца ў вобласць падсвядомасці. Але нацыянальная памяць уладкованая інакш, чым чалавечая. Трагедыі і войны, разам перажытыя ўсім народам, не забываюцца – наадварот, яны памятаюцца на працягу стагоддзяў і становяцца тым стрыжнем, вакол якога фармуецца нацыя. Менавіта таму ў Рэспубліцы Беларусь ніколі не будуць забытыя подзвіг і пакуты нашага народа падчас аднаго з самых жорсткіх і крывавых перыядаў гісторыі - Вялікай Айчыннай вайны.
Страшныя падзеі ваеннага перыяду немагчыма сцерці з памяці беларускага народа.
Восемдзесят адзін год таму, 22 чэрвеня 1941 года, Брэсцкая крэпасць першай прыняла на сябе жорсткі ўдар гітлераўскіх войскаў. Свет па гэты дзень памятае непахісную мужнасць абаронцаў цытадэлі.
10 кастрычніка для вучняў 3-9 класаў установы быў арганізаваны кіналекторый, на якім дзеці ячшэ раз акунуліся ў атмасферу таго страшнага часу. Вельмі важна і каштоўна на такіх мерапрыемствах ўспрыманне нашых дзяцей, у вачах якіх бачыцца зацікаўленасць, суперажыванне, і смутак.
Нашы дзеці павінны ведаць гісторыю і імёны тых, хто падарыў ім будучыню, захоўваць сваю гісторыю для наступных пакаленняў.