"Новае і добра вядомае ў правілах дарожнага руху"
06.10.2022"Новае і добра вядомае ў правілах дарожнага руху". Мерапрыемства на такую тэму адбылося 6 кастрычніка ва ўстанове.
Напэўна, кожны чалавек ведае, што выкананне правілаў паводзін на дарогах - гэта залог бяспекі кожнага ўдзельніка дарожнага руху.
Красавіцкім указам нумар 145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху" скарэкціраваны правілы дарожнага руху. Асноўная частка змен уступае ў сілу з 27 кастрычніка.
Вучні 5-9 класаў і педагогі ўстановы разбіраліся разам з начальнікам АДАІ Дзяржынскага РАУС Андрэем Леанідавічам Гардзевічам, на што ў абноўленым дакуменце трэба звярнуць асаблівую ўвагу.
Па-першае, Андрэй Леанідавіч звярнуўся да аматараў так званых "СПМ"
Электрасамакаты, гіраскутэры, манаколы, сегвеі і іншая тэхніка ў дакуменце названа сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ). Карыстацца такімі прыладамі можна з 14 гадоў, хаця гэтае правіла не распаўсюджваецца на жылыя і пешаходныя зоны. Тым, хто перасоўваецца на СПМ, забараняецца перавозіць каго-небудзь на неабсталяваных месцах для сядзення, не трымацца за руль. "Эспээмы" не лічацца транспартнымі сродкамі, але пры гэтым у іх павінны быць спраўныя тормазы і руль.
Веласіпеды
У жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі ездзіць на веласіпедзе дазваляецца па тратуары, узбочыне і па праезнай частцы дарогі. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак або пры яе недастатковай бачнасці па-за населенымі пунктамі веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне са святлоадбіўнымі элементамі.
Андрэй Леанідавіч распавёў навучэнцам аб асноўных прычынах і ўмовах узнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне дарожнай дысцыпліны. Пазнаёміў з апошнімі статыстычнымі дадзенымі, звязанымі з дарожна-транспартнымі здарэннямі. Асабліва акцэнтаваў увагу на комплексе мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ, даў навучэнцам рэкамендацыі па бяспечных паводзінах на праезнай частцы, асаблівую ўвагу надаў пешаходнаму траўматызму, растлумачыўшы асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў па віне пешаходаў:
пераход дарогі ў неўсталяваным месцы;
пераход дарогі на забараняльны сігнал святлафора;
рух па абочыне з правага боку;
невыкананне патрабаванняў бяспекі пры пераходзе або руху па абочыне ў цёмны час сутак;
пераход дарогі без уліку ўмоў надвор'я (напрыклад, падчас галалёду пешаходы могуць не ўлічваць, што даўжыня тармазнога шляху аўтамабіля значна павялічваецца, а кіроўца можа страціць кіраванне пры рэзкім тармажэнні).
Па заканчэнні мерапрыемства дзеці задалі начальніку АДАІ пытанні, якія цікавяць іх, і атрымалі на іх кампетэнтныя адказы.
Выкананне ПДР – гэта абавязак кожнага грамадзяніна!
Бяспека на дарозе залежыць ад захавання ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА РУХУ!