Усебеларуская хвіліна маўчання 22 чэрвеня ў 12.00

21.06.2022

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне пройдзе Ўсебеларуская хвіліна маўчання.
Усебеларуская хвіліна маўчання - даніна памяці тым, хто коштам свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, тым, хто загінуў у тыле ад голаду і пазбаўленняў, усім закатаваным у фашысцкай няволі.
Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэту журботную дату можа кожны!
У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўспомніць тых, хто коштам свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і папакутаваў ад дзеянняў фашыстаў.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле