Мой шлях да здароўя
07.06.2022Цудоўны дзень і тэма цікавая "Мой шлях да здароўя". Блакітнае неба. Яркае сонейка чароўна абдымае нас з пазаранку. Дзень пачынаем мы з зарадкі. Добра размінаемся - сілы набіраемся.
На хвілінцы бяспекі шчыра паразважалі пра карысныя і шкодныя прадукты харчавання. Выхаванцы таксама разважалі пра дрэнныя звычкі, спрачаліся, ці можна і як, сябе абараніць ад дрэнных звычак.
Цікавы дзень прадоўжыўся кіналекторыям да года гістарычнай памяці. Выхаванцам быў прапанаваны фільм "Аповесць мінулых гадоў".
Закончыўся гэты чароўны дзень спаборніцтвамі па футболу, і дзеці радасныя адправіліся дамоў.