Мае карысныя справы
06.06.2022
Лета - цудоўная пара для ўсіх, але асабліва для дзяцей. Яркае сонца, цёплая вада, свежае паветрв, вольны час, сябры побач. Што яшчэ трэба для добрага настрою? Яшчэ добра папрацаваць на школьным агародзе. Старэйшыя дзеці прапалолі часнок. У школе працуе бізнес-кампанія па вырошчванню часнаку.
Цягнуцца да сонечнага свету маленькія расліны, цягнуцца да добрых спраў маленькія дзеці. Сёння яны прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Маё сонейка". Малявалі з задавальненнем. Сонейкі атрымаліся вясёлыя і казачныя. Добры сонечны дзянёк! Жадаем добрага сонечнага лета!