Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»
11.04.2022У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 11 па 27 красавіка 2022 года у вобласці пройдзе рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
Галоўныя задачы Акцыі:
-інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі;
-аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказанне дапамогі пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай працы;
- акцэнтаванне ўвагі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў, кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.
У ходзе акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства, правядуць індывідуальную інструктыўна-тлумачальную працу і ацэняць бяспеку умоў пражывання сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы; адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Правядуць тлумачальную працу ў працоўных калектывах, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, сярод сельскага насельніцтва па надзённых пытаннях: недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы, прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх, захавання правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках і захавання правілаў карыстання газам у побыце.