"Пра бяспеку і адказнасць" - адбылася сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі РАУС
14.04.2022Сёння ва ўстанове адбыліся адразу дзве сустэчы навучэнцаў з супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў: спачатку з участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Дзяржынскага РАУС Макоўскім Міхаілам Анатольевічам, а крыху пазней - з інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Дзяржынскага РАУС Аляксандрам Рубінам.
У ходзе сустрэч асвятляліся пытанні бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Навучэнцы атрымалі кампетэнтныя адказы інспектараў на пытанні, якія іх цікавілі. Асаблівы акцэнт госці зрабілі на адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы правапарушэнняў на чыгунцы, выкананні правіл дарожнай бяспекі.