"Алімпійскі ўрок"
09.04.20228 красавіка 2022 навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у акцыі "Рэспубліканскі алімпійскі ўрок", арганізаванай Беларускай алімпійскай акадэміяй.
Правядзенне "Алімпійскага ўроку" ў нашай установе адукацыі стала яркай падзеяй, якая адчыніла дзверы ў свет Алімпізму, пазнаёміла з гісторыяй алімпійскага руху, яго атрыбутамі, традыцыямі і каштоўнасцямі, распавяла пра алімпійскую гісторыю Беларусі і асаблівасцях Гульняў ХХХII Алімпіяды ў Токіо. Дадзены ўрок спрыяў фарміраванню ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, імкненню да здаровага ладу жыцця, адказнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.
У завяршэнні хочацца дадаць, што ў нашай школе праводзіцца шмат мерапрыемстваў, на якіх дзяцей вучаць быць мацней, больш рашучымі і адказней за сваю Радзіму, ганарыцца героямі нашай краіны і яе гісторыяй. Яны асабліва актуальны цяпер. Дзеці, не забывайце тое месца, дзе вы нарадзіліся!