Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
26.02.2022Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц
Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 21 па 26 лютага 2022 года.
План Тыдня ўключаў мерапрыемствы як для вучняў, так і для педагогаў: гульні, акцыі, віктарыны, інформ-дайджэсты, літаратурнае кафэ і іншае. Падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці.
Тыдзень завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе.