"Правілы здароўя" - віртуальнае падарожжа для малодшых школьнікаў
21.02.2022У мэтах фарміравання і развіцця ў вучняў уяўленняў пра здароўе, матывацыі на здаровы лад жыцця 19 лютага ва ўстанове прайшла сустрэча навучэнцаў пачатковых класаў з фельчарам Скірмантаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Кулікоўскай Надзеяй Георгіеўнай, у ходзе якой нашы вучні здзейснілі віртуальнае вандраванне па сцяжынках здароўя.
Для таго, каб зразумець, як шмат значыць здароўе ў іх жыцці, і што трэба зрабіць, каб захаваць здароўе на доўгія-доўгія гады, Надзея Георгіеўна распавяла дзецям пра рэжым дня, пра правілы сілкавання і правілы паводзін і пра тое, як правільна весці актыўны лад жыцця.
Удзельнічаючы ў конкурсах «Рух – гэта жыццё», «Тваё здароўе ў тваіх руках», і, выконваючы розныя заданні, дзеці атрымалі карысныя парады і зарадзіліся дадатнымі эмоцыямі.