Толькі для дзяўчынак! - гутарка вучаніц 7-11 класаў з акушэрам

17.02.2022

17 лютага ў школе была арганізавана сустрэча дзяўчынак 7-11 класаў з акушэрам установы аховы здароўя «Валмянская участковая бальніца» Марынай  Мікалаеўнай Пятровіч.

Мэтай мерапрыемства было выхаванне гігіенічнай і духоўнай культуры ў дзяўчынак-падлеткаў, а таксама навучанне навыкам, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню рэпрадуктыўнага здароўя.

Падчас гутаркі абмяркоўваліся такія хвалюючыя пытанні падлеткаў у гэтым узросце, як сталенне, хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, у тым ліку і праблема ВІЧ-інфекцыі і СНІДу. Марына Мікалаеўна закранула і пытанне ранняга палавога жыцця дзяўчынак-падлеткаў, да чаго яно можа прывесці, распавяла пра метады кантрацэпцыі, якія існуюць у наш час.

Школьніцы ўважліва слухалі медыцынскага спецыяліста, адважна пыталіся пра тое, што іх цікавіць або турбуе.  На ўсе пытанні дзяўчынкі атрымалі кампетэнтныя адказы.

Сэксуальная асвета: 7 карысных кніг для дзяцей, падлеткаў і бацькоў

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле