"ШАГ": "Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней»
23.12.202123 снежня 2021 года ва ўстанове для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках рэспубліканскага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна".
Тэма: "Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» (аб дасягненнях у галіне спорту і турызму).
КРОК 1 "МЫ ДАВЕДАЕМСЯ"
Класны кіраўнік 11 класа Вольга Віктараўна Анпілогава пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:
"Беларусь спартыўная";
"30 гадоў Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь";
"Беларусь турыстычная".
КРОК 2 "МЫ РАЗВАЖАЕМ"
Навучэнка 11 класа Пашкевіч Ганна правяла абмеркаванне інфармацыі, атрыманай за Крок 1.
У ходзе рэалізацыі кроку 3 "МЫ ДЗЙНИЧАЕМ" навучэнка 11 класа Роскач Карына падвяла вынікі. Абмеркавала з прысутнымі пытанне "Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй гутаркі?"
Яна адзначыла, што фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага.
Дзякуючы палітыцы дзяржавы, якая ажыццяўляе падтрымку спартсменаў, у Рэспубліцы паспяхова развіваецца больш за 130 відаў спорту, сярод якіх найбольш папулярныя футбол, хакей, лёгкая атлетыка, гімнастыка, біятлон і інш.
Спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца аб нашай краіне. Беларусь стала вядомая як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму.
Усім аматарам спорту вядома тое шчымлівае пачуццё гонару за сваю краіну, калі нашы спартсмены падымаюцца на п'едэстал гонару і ў іх гонар гучыць Дзяржаўны гімн, узнімаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.