ДАІ нагадвае
08.12.2021У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць бацькам, што трэба выбіраць такі шлях у школу, на якім будзе менш небяспечных участкаў, а таксама тлумачыць дзіцяці, што нават на пешаходных пераходах трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным. Таксама важна сачыць за тым, каб ён своечасова выходзіў у школу, што дазволіць пазбегнуць памылак, якія дапускаюцца з-за недахопу часу. Яшчэ абавязкова варта замацаваць на вопратцы дзіцяці святлоадбівальныя элементы, каб яго было відаць здалёк, і кіроўцы маглі яго своечасова заўважыць.
Акрамя таго, у ДАІ заклікаюць дарослых да самага галоўнага: неабходна па-за залежнасці ад спосабу перамяшчэння (пешшу, на аўтамабілі) увесь час падаваць дзіцяці станоўчы прыклад і тлумачыць свае дзеянні. Пры перасячэнні праезнай часткі заўсёды трымаць дзіця за руку, звяртаць яго ўвагу на працу святлафораў, тлумачыць значэнне дарожных знакаў, разметкі, вучыць назіраць за дарогай і прадбачыць небяспекі.