Працягваецца акцыя па зборы макулатуры

01.12.2021

Ва ўстанове працягваецца акцыя па зборы макулатуры "Здай макулатуру - выратуй дрэва!».

Напярэдадні акцыі класныя кіраўнікі правялі гутаркі з вучням аб тым, што ў сілах кожнага чалавека зрабіць уклад у агульную справу захавання лясоў, экалогіі і натуральнай прыгажосці нашай планеты. Напрыклад, кожны можа здаць макулатуру - гэта хай невялікі, але важны ўклад у захаванне жывой прыроды. Асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца імкненне да захавання навакольнага асяроддзя і рэсурсазберажэнню, беражлівыя адносіны да прыроды.

У акцыі ўжо прынялі ўдзел амаль усе класы. Самымі актыўнымі паказалі сябе 1, 5 і 9 класы, якія сабралі 81, 88 і 47 кілаграмаў адпаведна. На дапамогу навучэнцам таксама прыйшлі іх бацькі. На сённяшні дзень агульнымі намаганнямі сабралі больш за 400 кг макулатуры. 

На 01.12.2021 знаходзяцца ў лідэрах:

1 месца - Міроненка Уладзімір, 5 клас

2 месца - Фурс Міла, 1 клас

3 месца - Блізнюк Ганна, 1 клас.

Малайцы!!! Акцыя яшчэ працягваецца, і мы спадзяемся, што паспеем гэты лік палепшыць.

 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле