11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

10.11.2021

11 лістапада 2021 года Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Міжнародны дзень энергазберажэння

З'яўленне разнастайнай бытавой тэхнікі, гаджэтаў, аргтэхнікі, усеагульная камп'ютарызацыя паднялі сярэдні ўзровень спажывання энергіі насельніцтвам. Такі працэс вычэрпвае прыродныя рэсурсы, забруджвае навакольнае асяроддзе. Каб прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў на важнасць энергазберажэння, заснавана міжнароднае свята.
У гэты дзень па традыцыі праходзяць семінары, канферэнцыі, лекцыі, акцыі, выставы, тэматычныя гадзіны ў адукацыйных установах. Міжнародны дзень энергазберажэння - выдатная нагода зладзіць вячэру пры свечках або шчырыя вячоркі ў коле блізкіх, выключыўшы тэлефоны, кампутары і тэлевізары.

Цікавыя факты

Правілы, якія дапамагаюць эканоміць энергію:

Выключайце лішняе святло.
У электрычных чайніках, пральных машынах своечасова прыбірайце накіп, а пылазборнік ў пыласосе вызваляйце пасля кожнай уборкі.
Не пакідайце на ноч уключанымі зарадныя прылады і абагравальнікі.
Заменіце простыя лямпачкі на энергазберагальныя люмінесцэнтныя.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле