Ва ўстанове завяршылася дэкада прававых ведаў
29.10.2021Вось і завяршылася дэкада прававых ведаў. Што яшчэ не згадалі?
На мінулым тыдні вучняў 11 класа чакала класная гадзіна "Маю права!", а вучняў 8 і 9 класа - інфармацыйная гадзіна на пабодную тэму ("Нашы правы") і класная гадзіна "Твае правы, падлетак".
Вучаніцы 8 класа ў аўторак завіталі ў школьную бібліятэку на выставу "Сябруем з Законам", дзе школьны бібліятэкар Вольга Віктараўна Анпілогава падрыхтавала для навучэнцаў тэматычны агляд літаратуры.
Напрыканцы дэкады ў пятніцу 29 кастрычніка вучні 11 клас патрапілі ў госці да фельчара Скірмантаўскага ФАП Кулікоўскай Надзеі Георгіеўны, якая правяла прафілактычную гутарку аб тым, да якіх наступстваў прыводзіць тытунекурэнне, наркаманія і алкагалізм, раздала памяткі аб здаровым ладзе жыцця. Таксама вучні даведаліся, якія меры засцярогі варта выконваць пры працы з камп'ютарам.