Віншавальны марафон працягваецца
15.10.2021Слова "мама" у кожнага асацыюецца з самымі цёплымі, светлымі і шчырымі пачуццямі, бо менавіта мамы вучаць нас галоўнаму ў жыцці: любові, павазе.
Мам пачалі віншаваць з самага пачатку тыдня: падарункі, паштоўкі, кветкі, віншаванні — усё для іх.
Мама, мамачка, мілая любая мая… Гэтыя словы прыемна пачуць кожнай жанчыне. Для кожнай мамы самае дарагое - гэта велізарная, чыстая, бескарыслівая любоў дзіцячых сэрцайкаў, цёплых родных абдымкаў.
Сёння нашы навучэнцы, а таксама выхаванцы дзіцячага сада, парадавалі матуль вершамі і музыкальнымі віншаваннямі са сцэны Скірмантаўскага ДК.
Вялікі дзякуй Вам, паважаныя матулі і бабулі, за Вашы добрыя сэрцы, за жаданне пабыць побач з дзяцьмі, падарыць ім душэўную цеплыню!