Віншавальны марафон да Дня маці
14.10.2021Ёсць у нашым календары вельмі добрае, цёплае і зразумела для ўсіх свята, якое прысвечана самаму блізкаму і дарагому чалавеку - МАМЕ. З першых дзён прыходу ў гэты свет нас сустракаюць маміны вочы, саграваюць маміны рукі, засцерагае ад нягод мамчына сэрца. Яно месціць у сабе нашы радасці і нягоды. Радасна трымціць, назіраючы нашы першыя крокі і першыя маленькія перамогі. Мамы адрозніваюцца шчодрасцю душы, адданасцю, паразуменнем, любоўю і вялікім цярпеннем.
Ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці:
- у школьнай бібліятэке арганізавана аўтарская выстава “Лялькі маёй матулі”;
- сярод вучняў пачатковых класаў праходзіць конкурс малюнкаў "Мая мама самая лепшая!", а сярод вучняў 5-11 класаў - конкурс эсэ "Мая мама";
- а 14 кастрычніка вучні 5 класа прынялі ўдзел у нашай традыцыйнай акцыі-віншаванні матуль "Дзякуй вам, мамы, за тое, што мы ёсць!"