Медыцынскі агляд навучэнцаў
14.08.2021ПАВАЖАНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ І БАЦЬКІ!
Штогадовыя медыцынскія агляды - абавязковая працэдура, якую павінны праходзіць не толькі дарослыя, але і дзеці. Па выніках абследавання лекар дае комплексную ацэнку стану здароўя дзіцяці, у выпадку выяўлення парушэнняў - накіроўвае на дадатковы агляд. Акрамя гэтага, вызначае групу здароўя і групу для заняткаў па фізкультуры.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што да пачатку новага навучальнага года навучэнцы ўстановы, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку (маюць СМГ або падрыхтоўчую групу), маюць хранічныя захворванні і/або вызваленыя ад заняткаў па фізічнай культуры і здароўю па якіх-небудзь іншых прычынах, павінны ў абавязковым парадку прайсці медыцынскі агляд і прадставіць адпаведны медыцынскі дакумент (даведку аб стане здароўя) ва ўстанову адукацыі.
Нагадваем, што з 2016 года навучэнцы праходзяць медагляд штогод - у месяц свайго нараджэння ці максімальна набліжаныя да гэтай даты тэрміны.
Будучыя першакласнікі павінны прадастаўляць медыцынскія даведкі разам з астатнімі дакументамі.
Інфармацыя аб медыцынскіх даведках ад лекара-педыятра Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Захаравай Р ст.:
Згодна з пастановай 96 МЗ РБ ад 2016 года па дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва даведка для дзяцей 1 і 2 групы здароўя (гэта асноўная група па фізкультуры) выдаецца ў месяц нараджэння з тэрмінам дзеяння 1 год.
Дзеці 3 і 4 групы здароўя (якія маюць падрыхтоўчую , спецыяльную і ЛФК-групу) маюць іншыя тэрміны дзеяння даведкі ў залежнасці ад даабследавання і г.д., тэрміны могуць быць ад 6 да 12 месяцаў.
Важна: дзеці, якія маюць патрэбу ў даабследаванні, г. зн. маюць скаргі, павінны абавязкова прайсці медагляд для ўдакладнення групы здароўя. Лісткі здароўя фармуюцца на кожнага дзіцяці ў канцы верасня, ўлічваецца інфармацыя з даведак. Даведкі прадастаўляюцца класнаму кіраўніку.
Кіраўніцства ўстановы