Усебеларуская хвіліна маўчання 22 чэрвеня ў 12.00

21.06.2021

22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Паўсюдна ў краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. І ўспамінаюць падзеі пачатку самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва: на досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы дамову аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза планам "Барбароса", згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР. На тэрыторыю цяперашняй Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў. Варожая Авіяцыя ўжо ў 3.30 22 чэрвеня бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы, Ліду, Кобрын і Слонім.
80 гадоў прайшло з пачатку гэтай страшнай падзеі, але час не ў сілах супакоіць нашу памяць, паменшыць смутак-настолькі глыбока ўвайшла вайна ў лёсы беларусаў, закрануўшы сэрцы і душы не толькі яе непасрэдных удзельнікаў, але і іх нашчадкаў.
22 чэрвеня вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад  -  сярэдняя школа" прынялі ўдзел у Мітынгу-рэквіеме, прысвечанаму Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мітынгу далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання. 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле