Алея выпуснікоў

29.05.2021

Яркае сонца, мноства букетаў, звонкія галасы, прыбраныя дзеці, ўсхваляваныя бацькі ... і пры гэтым у атмасферы разліваюцца вельмі змешаныя эмоцыі. Тут і радасць ад прадчування летніх вакацый, і трывога за здачу экзаменаў, сум ад маючага адбыцца растання са школай і мары, звязаныя з уступленнем у самастойнае жыццё.

Усё змяшалася. Менавіта так, вельмі па літаратурнаму, можна вызначыць настрой свята «Апошняга званка», якое адгучала па ўсёй краіне. Так было ўсюды і ва ўсіх. Але вось у нашай установе назіраўся як мінімум адзін нюанс.

У школе і так назіралася шмат добрых і выдатных традыцый, а цяпер з'явілася яшчэ адна - "Урачыстае адкрыццё алеі выпускнікоў". 

Сёння навучэнцы з выпускных класаў, другі год запар,  высадзілі саджанцы руж. І ведаеце яшчэ што? З гэтага часу кожны год Алея гэтая будзе папаўняцца новымі саджанцамі. Бо школа штогод выпускае ў дарослае жыццё ўсё новых і новых выпускнікоў, якім захочацца пакінуць нешта пра сябе на памяць. Дадзеная акцыя дэманструе адну даволі няхітрую, але надзвычай важную ісціну. Каб заявіць аб тым, што ты любіш і паважаеш тое месца, дзе ты вучышся, працуеш ці жывеш, адных слоў можа быць недастаткова. 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле