Вучні ўстановы ў гасцях у Скірмантаўскім СДК

19.05.2021

19 мая вучні 5-8 класаў былі запрошаны ў Скірмантаўскі Дом культуры на мерапрыемства, прысвечанае Дню сям'і.

Дзецям распавялі пра гісторыю свята, пра каштоўнасці сям'і і захаванні добрых традыцый, якія аб'ядноўваюць родных і блізкіх. Пры актыўным удзеле гасцей былі праведзены конкурсы. Размова ішла пра сям'ю, сямейныя традыцыі, у тым ліку пра такія сямейныя паняцці як спакой і дабрабыт. Удзельнікі мерапрыемства з набору слоў складалі прыказкі, прымаўкі пра сям'ю. У ходзе мерапрыемства госці ўдзельнічалі ў розных конкурсах: «Адгадай загадку», «Працягнем прыказку ...». Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мой свет - мая сям'я».

У заключэнне Нэлі Сяргееўна і Наталля Пятроўна пажадалі навучэнцам сямейнага шчасця, любові, ўзаемаразумення і дабра.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле