Акцыя "Тыдзень бяспекі дарожнага руху" 24.05 - 29.05.2021
24.05.2021З пачатку 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 24 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 24 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Напярэдадні летніх канікул з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя МУС Рэспублікі Беларусь праводзіць комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!", а 28 мая 2021 года пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Захаваем нашу будучыню!", накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам У ДЗЁННЫ ЧАС СУТАК з 25 мая па 5 чэрвеня З УКЛЮЧАНЫМ БЛІЗКІМ СВЯТЛОМ ФАР (пп. 166.9. П 166 ПДР).
Паважаныя бацькі! Вы для дзіцяці заўсёды з'яўляецеся аўтарытэтам і прыкладам у жыцці. Падавайце правільны прыклад:
- пераходзьце праезную частку з дзецьмі толькі на пешаходных пераходах, пры гэтым трымайце дзіцяці за руку і пераканайцеся, што транспарт саступае вам дарогу;
- выходзячы на праезную частку, спыніце размаўляць па мабільным тэлефоне;
- зніміце навушнікі - дзіця павінна ведаць, што пры пераходзе дарогі трэба засяродзіцца;
- пры руху ў цёмны час сутак пазначце сябе і дзіця святлоадбіўнымі элементамі.
Памятайце і пра бяспеку дзяцей-пасажыраў. Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. Забаронены перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда. За невыкананне гэтага патрабавання заканадаўства прадугледжаны штраф у памеры да 4-х базавых велічынь (ч.6 арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).
Давайце разам клапоціцца пра бяспеку нашых дзяцей!