Інфармацыйны рынг "Лета БЕЗ небяспекі"
18.05.2021Летні перыяд - час актыўнага адпачынку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, асабліва дзяцей.
З прыходам цёплых дзён, усё часцей на дарогах з'яўляюцца дзеці на веласіпедах, а таксама падлеткі, якія кіруюць скутэрамі і мапедамі. Лета - гэта не толькі пара канікул, але і небяспечны перыяд, так як многія дзеці ў гэты час прадастаўлены самі сабе.
Напярэдадні канікул 18 мая адбылася сустрэча вучняў 5-11 класаў з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі АУС Дзяржынскага райвыканкама маёрам міліцыі старшым дзяржаўтаінспектарам Кажура Уладзімірам Аляксандравічам і інспектарам дарожна-патрульнай службы Саладухай Яўгенам Сяргеевічам.
У ходзе гутаркі прадстаўнікі Уладзімір Аляксандравіч і Яўген Сяргеевіч нагадалі дзецям аб правілах і мерах адказных і бяспечных паводзін падчас канікул на дарозе. Асаблівая ўвага была нададзена катанню на веласіпедах і гульням дзяцей каля дарог, выкарыстанню дзецьмі святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.
Вучні актыўна адказвалі на пытанні, а таксама дзяліліся адзін з адным ведамі правілаў дарожнага руху.