Аздараўленне ў санаторных школах

14.05.2021

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат» інфармуе аб тым, што лекарамі-артапедыі медыцынскага аддзялення установы праводзіцца кансультацыйны прыём навучэнцаў Мінскай вобласці. Прыём ажыццяўляецца кожную пятніцу з 09.00 па 13.00. Пры неабходнасці праводзіцца дадатковае R-абследаванне хрыбетніка.
Па выніках абследавання навучэнцаў даецца кансультатыўнае заключэнне з указаннем дыягназу.

Установа запрашае навучэнцаў III - IX класаў, якім рэкамендавана лячэнне ў санаторнай школе-інтэрнаце, для ўдакладнення дыягназу, а таксама на навучанне і аздараўленне ў санаторную школу-інтэрнат.
Адрас: вул. Валынца, в. 1А, г. Маладзечна, Мінская вобл.
Кантактныя тэлефоны: 8 (0176) 532494 (прыёмная), 8 (0176) 771685 (ардынатарская).

Актуальную інфармацыю аб дзейнасці санаторнай школы-інтэрната можна даведацца на сайце ўстановы mshi1/minsk-region.edu.by , а таксама з відэафільма, размешчанага на галоўнай старонцы сайта.

Запрашае на аздараўленне Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Старабарысаўская санаторная школа-інтэрнат»

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле