Школа актыўнага грамадзяніна
13.05.202113 мая ва ўстанове адбыўся чарговы занятак школы актыўнага грамадзяніна для навучэнцаў 8 - 11 класаў. Тэма адзінага дня інфармавання: «Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны).
Шматлікія войны пакінулі найглыбейшы след у памяці нашага народа. Але яны навучылі нас галоўнаму - берагчы і шанаваць мір і незалежнасць, без якіх у нас няма будучыні.
Вялікая Айчынная вайна - гэта асаблівы перыяд у развіцці савецкага кінематографа. Работнікі кіно працавалі ў гэтыя гады нароўні з усім народам, набліжаючы сваёй творчасцю агульную перамогу. Франтавыя аператары пакінулі свеце унікальныя кадры ваеннай кінахронікі. Яркая плеяда таленавітых сцэнарыстаў і рэжысёраў, аператараў і артыстаў выпусціла сотні кінакарцін.
Навучэнцы нашай школы ўжо далучыліся да рэспубліканскага культурна-патрыятычнаму кінамарафон «Глядзі і памятай», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Будзем глядзець яшчэ больш кінастужак, каб ведаць і памятаць!
Мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, можна спампаваць ТУТ.
Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны ТУТ.