Мітынг да Дня Вялікай Перамогі

07.05.2021

7 мая на цэнтральнай плошчы аграгарадка Скірмантава прайшоў мітынг, прымеркаваны гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мітынг сабраліся мясцовыя жыхары і госці, навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Путчынскага сельскага выканаўчага камітэта Сыч Яўген Станіслававіч. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі ў сэрцы кожнага, у памяці кожнай сям'і. Колькі б гадоў ні прайшло, кожны год у гэты дзень уся краіна выходзіць на парады і мітынгі, каб успомніць радасць, якая перапаўняла сэрцы людзей у момант заканчэння гэтай страшнай вайны, каб ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця выратаваў свет для нас, для таго, каб мы жылі мірна і шчасліва.

Пасля заканчэння мітынгу, усе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі ў даніну павагі подзвігу народа.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле