"Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых!" Ва ўстанове прайшоў бацькоўскі сход
27.04.202127 красавіка ва ўстанове адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход «Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых» па пытаннях папярэджання дзіцячага траўматызму, прафілактыкі падлеткавай злачыннасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў і іншых актуальных праблемах.
У ходзе сустрэчы ўвага бацькоў была акцэнтавана на мерах бяспекі паводзін у побыце і грамадскіх месцах, пытаннях прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Былі закрануты пытанні прафілактыкі крадзяжоў сярод непаўналетніх, дробнага хуліганства і палавой недатыкальнасці.
Бацькам нагадалі пра неабходнасць кантролю за паводзінамі дзяцей, кантролю месцазнаходжання непаўналетніх пасля 23.00.
Асноўнае, пра што нельга забываць , - каб абараніць жыццё дзіцяці, трэба памятаць пра тое, што адказнасць за дзіцячае свавольства або неасцярожнасць нясуць, у першую чаргу, дарослыя. Менавіта мы абавязаны своечасова папярэдзіць дзіцяці і прадугледзець усе меры бяспекі. І, самае галоўнае, ні ў якім разе не пакідаць малалетніх дзяцей адных без нагляду!
Таксама, бацькам неабходна памятаць, што за неналежнае ўтрыманне дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159 КК РБ «Пакіданне ў небяспецы».