Удзел у інтэлектуальнай гульні клуба падлеткаў Праметэй

26.04.2021

У панядзелак 26 красавіка вучні 10 і 11 класаў паўдзельнічалі у інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?", распрацаванай цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна.

Навучэнцы падзяліліся на 2 каманды - "Знаўцы" і "Інтэлектуалы". Капітанам першай каманды абралі Чупрыкава Мікіту, вучня 11 класа, другой  -  Роскач Карыну, вучаніцу 10 класа.

Каманда "Інтэлектуалы" паказала нядрэнныя веды, аднак з самага пачатку "Знаўцы" пацвердзілі сваю назву і ўпэўнена лідзіравалі на працягу ўсёй гульні. Малайцы! 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле