І будзе жыць Хатынь...
26.04.202126 красавіка для вучняў 5-11 класаў установы быў арганізаваны кіналекторый «І будзе жыць Хатынь», прысвечаны 78-годдзю спалення Хатыні.
Карціна распавядае пра гісторыю вёскі Хатынь з моманту яе ўзнікнення да нашага часу. 22 сакавіка 1943 - стала апошнім днём жыцця для 149-ці хатынцаў. У гэты дзень нацысты спалілі вёску разам з яе жыхарамі, з якіх 75 былі дзецьмі, а самаму малодшаму - усяго 7 тыдняў.
У пасляваенны час Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Але ў вёскі ёсць і іншая, жывая гісторыя, пра якую распавядаюць гледачам стваральнікі фільма ...
Пасля прагляду фільма, усе прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі хвілінай маўчання.