Вывучаем новы КоАП. Цяпер са старэйшымі вучнямі
19.04.202119 красавіка услед за вучнямі 5-8 класаў, цяпер ужо вучні 9-11 класаў пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Дашукевіч Анастасіі Мікалаеўны азнаёміліся з новым Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ.
Вучні прыгадалі, што такое адміністрацыйная адказнасць, з якога ўзросту яна надыходзіць, якія віды пакаранняў ўжываюць да непаўналетніх, даведаліся парушэнне якіх артыкулаў непаўналетнімі найбольш часта сустракаецца ў раёне.