Лагер "Сонейка"

31.03.2021

Надыйшоў трэці дзень лагера "Сонейка", які прайшоў пад назвай “Дзень пазітыву і ўсмешак”. Традыцыйна ён пачаўся з лінейкі “З усмешкай ідзём па жыцці!” і хвілінкі здароўя “Карысны адпачынак”. А пасля дзеці цудоўна првялі час на спатрыўнай гадзіне “Мяч над сеткай”. Пасля ўсе пабывалі ў вясёлай гульні-падарожжы “Па Беларусі з дзедам Барадзедам” і паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Вясна на вуліцах майго любага аграгарадка”.

Таксама дзеткі сёння пабывалі ў бібліятэцы, дзе прайшло мерапрыемства "Книги всезнайки". Бібліятэкар пазнаёміла ўсіх з энцыклапедычнымі выданнямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі падручнікі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.

  

  

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле