Лагер "Сонейка"

29.03.2021

Сённяшні дзень расчыніў дзверы лагера "Сонейка".

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі вясёлыя прагоды і мора пазітыву. Прыгоды пачаліся з спартыўна-забаўленчай праграмы “Ура! Вакацыі!”, дзе дзеці паднялі свой настрой і свой спартыўны дух. Далей падарожжа перамясціла ўсіх на экскурсію “Вясна на маёй любай Радзіме”,  дзе дзеткі пабывалі на самай высокай кропцы нашай краіны. А на прыканцы дня ўсе разам сустрэлі вясну на практычным занятку “Вясновы букет сваімі рукамі”, дзе кожны стварыў свой прыгожы букет у тэхніцы арыгамі. 

 

     

 

 

 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле